Жыхарам будучай беларускай АЭС дадуць ільготы на электраэнергію
На Астравеччыне пра гэта даведаліся ад Еўрарадыё і такой перспектыве ўзрадаваліся. Жыхары "зоны назірання", якая ахоплівае усе населеныя пункты ў радыусе 30 кіламетраў ад будучай першай беларускай АЭС у Астравецкім раёне, будуць плаціць за электрычнасць меней за астатніх беларусаў. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў намеснік гендырэктара "Аб'яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў - Сосны" Анатоль Якушаў.
А. Якушаў: "Я не ведаю, якія дакладна льготы будуць у нас - гэта вырашыць Савет Міністраў. Але гэта звычайная практыка, калі жыхары так званай "зоны назірання" (30 кіламетраў ад АЭС) маюць ільготныя кошты на электраэнергію. Таксама яны маюць больш якаснае медыцынскае абслугоўванне".
Аднак ільготы пачнуць дзейнічаць яшчэ не хутка - толькі пасля пуска першага блоку АЭС. Вось што кажа Анатоль Якушаў:
"Паводле рашэння кіраўніцтва дзяржавы, першы блок павінен быць пабудаваны у 2016 годзе. А да гэтага ніякіх ільготаў не будзе".
У краінах-суседзях, якія маюць атамныя станцыі, жыхары прылеглых да АЭС вёсак ды мястэчкаў ужо даўно карыстаюцца падобнымі льготамі. Як распавёў Еўрарадыё кіраўнік аддзела па працы з грамадскасцю і СМІ Ровенскай АЭС Валерый Шанкар, на атамнай станцыі трымаецца і сацыяльная дапамога раёна.
Валерый Шанкар: "На Ўкраіне існуе некалькі законаў, якія прадугледжваюць ільготныя тарыфы на электраэнергію для людзей, якія жывуць у зоне АЭС. Тыя, хто пражывае ў радыусе 30 кіламетраў ад станцыі, плацяць 50% ад коштаў за электрычнасць. Да таго ж уся сацдапамога раёна сёння на плечах атамнай станцыі. І калі вам гавораць, што вакол беларускай АЭС будуць ільготы, то так, безумоўна, і будзе".
А вось у Расіі няма дзяржаўнага закону, які прадугледжвае льготы, таму што атамныя станцыі не лічацца там небяспечнымі аб'ектамі. Але мясцовая ўлада ўсё ж такі выплочвае жыхарам "зоны назірання" 50% ад кошту электраэнергіі. Пра гэта нам распавялі на Балакоўскай АЭС:
"Афіцыйна ў нас не прадугледжана ніякіх ільготаў. Але дэпутаты гарадскога савету горада Балакова ўжо трэці год запар з мясцовага бюджэту выплочваюць 50% ад кошту электраэнергіі жыхарам, калі яны не спажываюць болей за 75 кілават на чалавека ў месяц. Перавышэнне аплочваецца па 100% кошце. Радыус гэтай ільготнай зоны - 30 кіламетраў вакол электрастанцыі. Акрамя гэтага, ніякіх ільготаў няма".
На Астравеччыне ў раёне, дзе пачынаецца будаўніцтва АЭС, пра льготы пакуль што нічога не чулі. Сакратар Міхалішскага сельсавета Ганна Корвель вельмі ўзрадавалася, калі даведалася ад нас пра гэта.
Ганна Корвель: "Пра льготы мы пакуль нічога не чулі. Але калі яны будуць, дык мы с задавальненнем... Хай будуць ільготы насельніцтву!".
Паводле слоў Корвель, жыхары Міхалішак задаволеныя тым, што пляцоўкай для будаўніцтва абралі іх рэгіён і чакаюць на новыя працоўныя месцы.
А пакуль у Астравецкім раёне распачалося будаўніцтва першых дамоў для будаўнікоў АЭС. Сёлета будзе спраектаваны і "горад атамшчыкаў", у якім паселяць да 30 тысяч чалавек.
Калаж з фота "Белорусские новости"