Жыхарам Лунінца абяцаюць падарунак — лядовы палац
Лядовы палац у гэтым годзе адкрыецца ў Лунінцы Брэсцкай вобласці. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму Лунінецкага райвыканкама Сяргей Рамановіч. Лунінецкі Лядовы палац з'яўляецца аналагам раней збудаваных арэн у Пружанах і Кобрыне. Выдаткі на будаўніцтва арэны ацэньваюцца ў 24 мільярды рублёў. Рэалізацыя дадзенага праекта вядзецца пераважна за кошт крэдытных рэсурсаў.
Месцам размяшчэння новага спартовага аб'екта абраны адносна новы раён горада са шматпавярховай забудовай.
Месцам размяшчэння новага спартовага аб'екта абраны адносна новы раён горада са шматпавярховай забудовай.