Жыхарам магілёўскага мікрараёна Саломінкі не даюць правесці рэферэндум
Магілёўскі гарвыканкам адмовіў жыхарам мікрараёна Саломінкі ў правядзенні рэферэндуму па пытанні міні-рынка "Крыніца". Пра гэта Еўрарадыё паведаміў старшыня ініцыятыўнай групы па правядзенні рэферэндуму Ігар Каваленка. На рэферэндум выносілася таксама пытанне першачарговасці будаўніцтва дзіцячага садка і школы (замест спартовага комплексу) і далейшага функцыянавання міні-рынка на старым месцы.
Ад намесніка старшыні гарвыканкама Фёдара Міхеенкі атрымалі адказ, у якім адзначаецца, што ў інтарэсах грамадзянаў гарвыканкам прыняў рашэнне аб будаўніцтве зала гімнастыкі замест міні-рынка. Але з грамадзянамі гэтае пытанне ніхто не абмяркоўваў, кажа Ігар Каваленка:
"6000 подпісаў жыхароў раёна супраць зносу рынка гарадскія чыноўнікі ў разлік не прымалі. Усё абмеркаванне было толькі ў тым, што на сустрэчы прадпрымальнікаў у адміністрацыі Ленінскага раёна сказалі, што гэта адназначнае рашэнне".
Жыхары не супраць спартовага комплексу, але незразумелай застаецца пазіцыя гарадскіх уладаў, якія б'юцца менавіта за гэтае месца. Ініцыятары рэферэндуму кажуць, што немэтазгодна будаваць комплекс падчас крызісу ды яшчэ на месцы, дзе было балота і будаваць у прынцыпе нельга.
15 снежня ініцыятыўнай групай будзе прынятае рашэнне наконт далейшых дзеянняў, кажа Ігар Каваленка:
"Будзем падаваць у суд Леніскага раёна Магілёва, які скажа, што ўлады маюць рацыю. Таму што там існуе карупцыя паміж судом і ўладамі. У абласным судзе таксама няма надзеі. Вось у Вярхоўным судзе, магчыма, мы адстаім сваё права на правядзенне рэферэндуму. Хаця надзеі няма, што пры падліку галасоў не спрацуе такая ж сістэма, як на прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбарах".