Жыхарам мінскай Сляпянкі на 5 дзён адключаць электрычнасць
У Мінскіх кабельных сетках кажуць, што людзі з разуменнем ставяцца да сітуацыі.
У мінскім мікрараёне Сляпянка з'явіліся абвесткі пра адключэнне электрычнасці на некалькі дзён. Як паведамляе tut.by, самі жыхары даведаліся пра гэта з улётак у сваіх паштовых скрынях.
Дыспетчар першага філіяла Мінскіх кабельных сетак Уладзімір Шыбека паведаміў, што электрычнасць адключаюць у сувязі з рэканструкцыяй паветранай лініі электраперадач. З 15 па 19 чэрвеня без электрычнасці застануцца жыхары прыватнага сектара па наступных адрасах:
— будынкі №1а, 3, 4, 5, 6, 27 і 36 на Авангарднай
— будынкі №13 і 15 па Аннаева
— дамы № 26-52 на вуліцы Баграціёна
— будынкі №2 і 4 на другім завулку Баграціёна
— будынкі № 2, 4, 6 па вуліцы Бумажкова
— дамы 2, 2а, 14а, 19а, а таксама 13-26 на Кубанскай
— няцотныя нумары будынкаў з 17-га па 99-ы на вуліцы Перадавой
— няцотныя нумары будынкаў з 3-га па 21-ы на Перадавым завулку
— дамы №4, 6, 8 і 10 на Таварыскім завулку
— будынкі № 43-74 на вуліцы Уральскай
У Мінскіх электрасетках кажуць, рэканструкцыю электрасетак можна было б праводзіць з адключэннем святла на пару гадзін у суткі. Але тады сам працэс заняў бы паўгода. Па словах Шыбекі, мясцовы выканкам паведаміў, што пытанне адключэння ўзгодненае з жыхарамі.
Дарэчы, некалькі гадоў таму без току заставаліся таксама жыхары Вялікага Трасцянца. Людзі, маўляў, паставіліся да гэтага з разуменнем.
Фота з сацыяльных сетак