Жыхарам Полацка плацяць грошы за смецце

Жыхарам Полацка гарадскія ўлады пачалі плаціць за смецце. Як паведаміла намеснік старшыні Полацкага гарвыканкама Наталля Качанова, у горадзе стартаваў эксперыментальны праект па зборы раздзельнага смецця ад насельніцтва.
З гэтай мэтай у верасні ў раёнах Полацка былі ўстаноўленыя чатыры стацыянарныя пункты, дзе ад людзей прымаюць любое шкло і посуд, пластык, паперу.

Да канца кастрычніка ў Полацку з'явяцца яшчэ шэсць аналагічных пунктаў і 500 новых кантэйнераў для раздзельнага збору смецця.

На рэалізацыю праекта канцэрнам "Белрэсурсы" было выдаткавана каля 1 мільярда рублёў. Аналагічныя эксперыменты праводзяцца цяпер у Пухавічах і адным з раёнаў Мінска.

БЕЛТА