Жыхарка Барысава прадала ў сэксуальнае рабства сваю сястру

Упраўленнем унутраных спраў Мінгарвыканкама ўзбуджана крымінальная справа ў дачыненні да 32-гадовай жыхаркі Барысава. Яна падманам выклікала ў Грэцыю сваю сястру і прадала ў сэксуальнае рабства.

Паводле папярэдніх дадзеных, у красавіку 2010 года 32-гадовая жыхарка Барысава, знаходзячыся ў Грэцыі, патэлефанавала сваёй стрыечнай сястры і прапанавала вельмі выгадную працу за мяжой.

Ледзь маладая дзяўчына пад апекай старэйшай сястры апынулася за мяжой, як тут жа была пазбаўленая волі, і падвергнутая доўгай сэксуальнай эксплуатацыі.

Толькі на днях пацярпелая дзяўчына змагла вярнуцца дадому і распавесці аб тым, што з ёй адбылося. У дачыненні яе старэйшай сястры ўзбуджана крымінальная справа. Цяпер вырашаецца пытанне аб затрыманні сястры, паведамляе "Ежедневник".