Жыхарка Гродна “віртуальна” скрала 400 кілаграмаў мяса

“Віртуальна” скрала 400 кілаграм мяса 26-гадовая жыхарка Гродна, якая працавала на пасадзе загадчыцы ветэрынарнай клінікі Гродзенскага медуніверсытэта.  Падрабязнасці гэтай крымінальнай гісторыі даведаўся наш карэспандэнт Сяргей Апановіч

“Дзяўчына з’яўлялася матэрыяльна адказнай асобай. Нанесеная ёю страта дзяржаве ацэньваецца ў 1 мільён 700 тысяч рублёў. Гэта выявілі супрацоўнікі Гродзенскага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі.

На дзяўчыну завялі крымінальную справу па крадзяжы ў асабліва буйных памерах. Пра гэта паведамляе прэс-служба Гродзенскага абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў”.