Жыхарка Магілёва купіла праз інтэрнэт "віртуальную" машыну
Жыхарка Магілёва купіла "віртуальную" машыну па аб'яве ў інтэрнэце. На адным з вэб-сайтаў жанчына пабачыла аб'яву аб продажы аўтамабіля "Фольксваген Гольф-4". Прачытаўшы яе, жанчына захацела набыць аўтамабіль і пачала перапіску з яго ўладальнікам, якая працягвалася больш за 2 тыдні.
У выніку прадавец і пакупніца сышліся на кошце $2390. Жанчына атрымала на электронную паштовую скрыню фатаграфіі аўтамабіля і тэхнічныя характарыстыкі. Прадавец папрасіў пералічыць грошы за аўтамабіль і абавязаўся на працягу месяца даставіць яго ў Беларусь.
Жанчына пералічыла грошы па банкаўскіх рэквізітах, пазначаных прадаўцом аўтамабіля. Аднак па заканчэнні месяца ні грошай, ні аўтамабіля не пабачыла. Ашуканая пакупніца звярнулася з заявай у міліцыю. На невядомага прадаўца завялі крымінальную справу.
БЕЛТА