Жыхарка Мазыра задушыла мужа падушкай

Крымінальная справа за забойства распачата 28 кастрычніка ў Мазыры у дачыненні да мясцовай жыхаркі. Як паведамілі БелаПАН у пракуратуры Мазырскага раёна, 31-гадовая непрацуючая жанчына прыйшла дамоў да 29-гадовага мужа. Яны разам выпілі, пасля чаго пачалася сварка. Мужчына паабяцаў забіць жонку, аднак жанчына накінулася на яго і задушыла падушкай.

Паводле звестак пракуратуры, муж і жонка злоўжывалі спіртнымі напоямі.

Жанчына арыштавана і прызнала сваю віну. Вядзецца следства.