Жыхары аграгарадкоў будуць мыцца ў вагонах
У аграгарадках Гомельшчыны да канца года плануюць усталяваць больш за 20 вагонаў-саўн. Першая такая лазня пачала працаваць у вёсцы Левашы Рэчыцкага раёна. Як паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Церахаў, вагоны-саўны плануецца ўсталяваць у тых аграгарадках, дзе няма звычайных лазняў і будаваць новыя немэтазгодна.
Па памерах вагон-саўна нагадвае звычайны чыгуначны вагон, аднак замест купэ для пасажыраў тут абсталяваныя парылка, душавы і пакой адпачынку.
На працягу аднаго сеансу ў такой лазні могуць абслужыць 5 чалавек, на працягу дня — каля 30.
БЕЛТА