Жыхары Баранавічаў не хочуць ісці на "Чэлсі"

Па словах арганізатараў мерапрыемства, канцэртнага агенцтва "МоКАди", "Для Баранавічаў квіткі на "Чэлсі" выявіліся занадта дарагімі. Мы вымушаны былі скасаваць кантракт з групай".

Было замоўлена усяго 460 квіткоў з двух тысяч, перадае intex-press.

Затое канцэрт гурта "Ляпіс Трубяцкой", які 16 лютага прэзентаваў у Гарадскім доме культуры новы альбом "Вясёлыя карцінкі", прайшоў пры поўным аншлагу.