Жыхары Брэста замест таблетак лечацца конскай маззю (фота)
Мода на конскія лекі дакацілася з Расіі да хворых у Брэсце. Конскай маззю для суставаў мажуцца мужчыны і жанчыны, спартсмены і пенсіянеры. Спажываюць таксама конскі шампунь. Прадавачка ў ветэрынарнай аптэцы падзялілася з Еўрарадыё: "Я сама гэтай маззю лячуся. У мяне артрыт. Купіла цюбік. Няхай аддала дваццаць тысяч, затое тут 750 мілілітраў, і ўжо год мажуся. Людзі гэтай маззу нават пальцы пакручаныя выпраўляюць".
Прадавачка сказала, што і конскі шампунь вельмі нічога, умацоўвае валасы, і яны становяцца цямнейшыя. Параіла дачакацца чарговага кліента: маўляў, купляюць конскія сродкі часта.
У ветэрынарнай клініцы сказалі, адкуль прыйшла мода на конскія сродкі лекавання і дагляду:
"Многія людзі кажуць, што перанялі гэта, калі былі ў Расіі ў санаторыі. Альбо ў іх там ёсць родзічы. Яны ўсе там гэтым мажуцца. У газеце “Народный доктор” таксама было".
Часта купляюць конскую мазь студэнты, асабліва якія займаюцца спортам. “Фастум-гель” амаль у дзесяць разоў даражэйшы, дык мажуць свае траўмы, драпіны і балячкі конскай маззю.