Жыхары Бярозаўкі патрабуюць ад выканкаму лепшай медыцыны

Сябры руху "За свабоду" і Партыі БНФ сабралі ў Бярозаўцы (Лідскі раён) больш за 500 подпісаў пад зваротам у Лідскі райвыканкам.  Людзі патрабуюць палепшыць медычнае абслугоўванне ў горадзе.  У звароце таксама прапануецца зладзіць сустрэчу гараджан з прадстаўнікамі ўлады і прадстаўнікамі ад медыцыны.

Каля 20 гадоў таму ў Бярозаўскай гарадской клініцы было каля 130 бальнічных ложкаў. На сённяшні дзень бальнічных ложкаў засталося ўсяго каля 40. У 2008 годзе былі зачыненыя гінекалагічнае і дзіцячае аддзяленні бальніцы.

Сёлета гарадскую паліклініку перанеслі ў памяшканне лякарні, а неўзабаве плануюць перанесці туды і дзіцячую паліклініку. Да таго ж з-за невысокага ўзроўню медыцыны ў горадзе мясцовыя дактары часта накіроўваюць пацыентаў да спецыялістаў у Ліду.