Жыхары чатырох мінскіх кватэр выселеныя праз пазыкі

За красавік і травень запазычанасць па камунальных плацяжах панізілася на 3 мільярда 102 мільёна рублёў. Нягледзячы на гэта, сёлета ўжо чатыры кватэры ў Мінску засталіся без сваіх жыхароў, якіх выселілі праз завялікую пазыку камунальшчыкам. У чэрвені Галоўнае вытворчае ўпраўленне жыллёвай гаспадаркі Мінгарвыканкама збіраецца спагнаць з неплацельшчыкаў яшчэ 2 мільярда 98 мільёнаў рублёў. Камунальныя службы Мінска вырашаюць складаную задачу: да 1 ліпеня ўдвая паменшыць суму пазыку па аплаце камунальных паслуг.

Агенцтва "Минск-новости" нагадвае, што на пачатак года яна складала больш дзевяці мільярдаў рублёў. 85 адсоткаў з неплацельшчыкаў – гэта тыя, хто не плаціў за камунальныя паслугі ад аднаго да трох месяцаў. На іх прыходзіцца 40% ад агульнай сумы пазыкі.