Жыхары Доўска адстаялі аўтастанцыю
“Гомельаблаўтатранс” скасаваў дамову куплі-продажу з фірмай “Макс Арлінг” на набыццё ёй будынку аўтастанцыі.
Зараз адбываецца рамонт будынку, а аўтобусныя білеты зноў прадаюцца праз касу.
Нагадаем, што ў канцы 2012 года аўтастанцыю ў аграгарадку Рагачоўскага раёна выкупіў на аўкцыёне расійскі прадпрымальнік. Ён збіраўся зрабіць з яе казіно. Супраць закрыцця аўтастанцыі выступіла мясцовае насельніцтва. За яе захаванне было сабрана 220 подпісаў.
Доўгі час пасажыры заставаліся без прыбіральні і не маглі набыць білеты на аўтобусы. Дарэчы, праз вёску Доўск пралягаюць 64 аўтобусныя маршруты, у тым ліку шэраг міжнародных.
Фота — gomeloblreklama.by