Жыхары Харватыі прагаласавалі за забарону аднаполых шлюбаў

Па папярэдніх дадзеных, за забарону аднаполых шлюбаў выказаліся амаль 66% тых, хто прагаласаваў. У адпаведнасці з рашэннем рэферэндуму, у Канстытуцыю краіны будзе ўнесена дакладнае вызначэнне шлюбу як саюза мужчыны і жанчыны.

У паведамленні адзначаецца, што рэферэндум праходзіў пры актыўнай падтрымцы Рымскай каталіцкай царквы, якая лічыць, што дапушчальная толькі тая форма шлюбу, у якой магчыма дзетанараджэнне. Крытыкі лічаць такую пазіцыю дыскрымінацыяй у дачыненні да сэксуальных меншасцяў.