Жыхары Копыльшчыны налавілі “залатой рыбкі”

Чатыры з паловай мільёны рублёў мусяць заплаціць паводле рашэння суда двое жыхароў Копыля за тое, што сеткай незаконна злавілі два з паловай кілаграмы рыбы. Кожны заплаціў штраф у памеры 1 мільён 50 тысяч рублёў і кампенсаваў страты — па мільёну за кожны кілаграм рыбы. Па словах начальніка міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Івана Шухно, за гэтыя грошы браканьеры маглі набыць тону рыбы.  

Другі жыхар гэтага рэгіёна за незаконныя ловы рыбы (злавіў крыху больш за 3 кілаграмы) павінен аддаць дзяржаве тры мільёны за страты і больш за мільён штрафу.