Жыхары Мастоў дамагліся пераразліку камуналкі

Пераразліку камуналкі дамагліся жыхары Мастоў. У кастрычніку у адным з дамоў у раённым цэнтры каля месяца не працаваў цеплалічыльнік, у выніку жыхары атрымалі суму за ацяпленне ўдвая большую, чым у мінулыя месяцы.  Цеплалічыльнік не працаваў з віны ЖКГ. Абураныя жыхары запатрабавалі сустрэчы з яго кіраўніцтвам, на якую прыйшлі 50 чалавек.

Пасля сустрэчы жыхары прапанавалі мясцоваму дэпутату Змітру Кухлею прадстаўляць іх інтарэсы ў перамовах з камунальнікамі. Той накіраваў зварот да кіраўніцтва ЖКГ з патрабаваннем правесці праверку дзейнасці камунальнікаў і выправіць парушэнні. У выніку ў траўні жыхарам зрабілі пераразлік і вяртаюць пераплочаную суму.