Жыхары Мазыра прафесійна арганізавалі ўрэзку ў нафтапрадуктаправод

Несанкцыянаваную ўрэзку ў нафтапрадуктаправод прафесійна арганізавалі двое жыхароў Мазыра. Імі быў зроблены замаскаваны адвод трубы даўжынёй 130 метраў і закапаная ёмістасць аб'ёмам 1 тыс. літраў, цалкам запоўненай дызпалівам.  Як паведамляе БелаПАН, служба аховы здолела выявіць месца ўцечкі паліва і сумесна з міліцыяй арганізавала засаду, у выніку чаго былі затрыманыя двое мужчын, 23-х і 33-х гадоў, якія раней праблемаў з законам не мелі. У дачыненні да іх распачатая крымінальная справа.