Жыхары Мазырскага раёна скардзяцца на адстрэл сабак
Жыхары Мазырскага раёна і актывісты грамадскай арганізацыі абароны жывёл "Заабарона" звярнуліся ў Адміністрацыю прэзідэнта і раённую пракуратуру з прычыны адстрэлу сабак.
Як паведаміў старшыня "Заабарона" Павел Наздра, пад зваротам падпісаліся 15 жыхароў вёскі Слабада. Паводле слоў жыхароў, без аб'явы прыехала брыгада па адлове жывёл. Замест адлову безнаглядных жывёл, яны на вачах у гаспадароў забівалі іх уласных сабак. Паводзілі сябе груба.
Заяўнікі просяць Адміністрацыю прэзідэнта разабрацца ў сітуацыі і пакараць вінаватых, а таксама спыніць адстрэл сабак.
Старшыня "Заабароны" паскардзіўся на адстрэл пракурору раёна. Ён піша, што брыгада не інфармуе насельніцтва пра бліжэйшы адлоў, забівае сабак з пнеўмаружжа прэпаратам "Дытылін", які ў іншых краінах забаронены да ўжывання.