Жыхары Міншчыны абралі “сем цудаў” вобласці
Завяршылася Інтэрнэт-акцыя “Сем цудаў Міншчыны”, прысвечаная 70-гадоваму юбілею вобласці. Спіс цудоўных будынкаў складаўся з 46 найменняў. У галасаванні прынялі ўдзел каля ста тысяч жыхароў Міншчыны.
Самым “цудоўным” жыхары сталічнага рэгіёна прызналі помнік архітэктуры ХVI стагоддзя – Будслаўскі бернардынскі касцёл. У ім захоўваецца цудатворны абраз Маці Божай Будслаўскай. Гэты абраз найбольш шанаваны беларускімі каталікамі, яго нават лічаць таемным апекуном беларусаў.
Другое месца жыхары вобласці аддалі помніку сярэднявечнай архітэктуры — Нясвіжскаму палацу князёў Радзівілаў. Трэці ў рэйтынгу — Уваскрасенскі сабор у Барысаве, пабудаваны ў 1874 годзе.
У “сямёрку” ўвайшлі таксама Фарны касцёл у Нясвіжы, вядомы помнік архітэктуры XVI стагоддзя, касцёл Святога Міхаіла Архангела ў Івянцы, касцёл у Вілейцы і яшчэ адзін унікальны архітэктурны помнік з Івянца — Свята-Аляксееўскі касцёл.
"Барысаў Электронны"