Жыхары пасёлка Паўночны абаранілі свае дамы

Як паведаміў падчас прыёму грамадзян у адміністрацыі Завадскога раёна першы намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Леанід Анфімаў, цяпер з улікам меркавання жыхароў Паўночнага пасёлка план дэталёвай планіроўкі тэрыторыі пераглядаецца.

Чакаецца, што дапрацоўка плану завершыцца да канца сакавіка. Архітэктары абяцаюць пакінуць без змен асноўную частку домаўладанняў, паведамляе  "Минск-Новости".