Жыхары Рэчыцы на беразе Дняпра захоўвалі наркотыкі
Супрацоўнікамі аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Рэчыцкага РАУС затрыманы двое жыхароў Рэчыцы 1989 года нараджэння. Маладыя людзі абсталявалі на беразе Дняпра тайнік для захоўвання наркотыкаў, паведамляе БелаПАН.
Тайнік хлопцы абсталявалі ў закінутай металічнай скрыні, у якой раней хтосьці захоўваў матор ад лодкі. Летам яны займаліся нарыхтоўкай канапель, сушылі іх і здрабнялі.
У тайніку знойдзены прыкладна кілаграм марыхуаны. Распачата крымінальная справа. Падчас следства неабходна ўстанавіць, для чаго прызначаўся наркотык — для асабістага ўжывання ці для распаўсюджвання.