Жыхары Санкт-Пецярбурга спрабавалі ўвезці ў Беларусь наркотыкі
Расіян затрымалі ўвечары 3 студзеня на аўтадарожным пункце пропуску “Брэст”.
Двое мужчын праходзілі афармленне на ўезд, яны былі на аўтамабілі “БМВ”. Ц часе паглыбленага дагляду іншамаркі знайшлі ўпакоўку мятных цукерак, у якой была схаваная марыхуана. Такое ж самае рэчыва праваахоўнікі знайшлі і пры асабістым даглядзе кіроўцы ў кішэні яго штаноў.
Рэчыва адабранае для экспертызы. Кіроўца, пасажыр і аўтамабіль затрыманыя для далейшага разбіральніцтва, інфармуе БелаПАН.