Жыхары Століна і Ляхавіцкага раёна атакавалі жалезабетонны плот
Незвычайныя здарэнні адбыліся ў Століне і Ляхавіцкім раёне: мясцовыя жыхары атакавалі жалезабетонны плот.
Па абодвух выпадках 26 лістапада міліцыянты пачалі крымінальныя справы.
Як паведамляе прэс-служба брэсцкай абласной міліцыі, у вёсцы Нача Ляхавіцкага раёна былі пашкоджаныя 23 панэлі жалезабетоннага плоту. Страты былі ацэненыя на суму ў 200 долараў. Міліцыянты высветлілі, што плот разбівалі 15-гадовая школьніца і 23-гадовая жанчына, якая знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе за дзіцем. Прычыны іх учынку не паведамляюцца.
У Століне 16-гадовы і 18-гадовы навучэнцы ліцэя пашкодзілі 5 секцый жалезабетоннага плоту па вуліцы Савецкай. Страты былі ацэненыя на суму крыху большую за 100 долараў.