Жыхары Светлагорска вырваліся з працоўнага рабства
Шасцёра светлагорцаў днямі звярнуліся ў міліцыю з заявамі аб працоўнай эксплуатацыі. А ўсяго летась трапілі ў працоўнае рабства у Расію 74 гамельчукі. Яшчэ 29 – у сэксуальнае.
Летась яны працавалі ў Расіі, аднак нічога не атрымалі. Адсутнасць працы альбо нізкія заробкі дома падштурхнулі людзей пагадзіцца на прапановы зарабіць нібыта вялікія грошы ў суседняй краіне. Для Гомельскай вобласці, якая мяжуе з Расіяй, праблема працоўнага рабства застаецца асабліва актуальнай.
Начальнік аддзела па наркакантролю і супрацьдзеянні гандлю людзьмі светлагорскай міліцыі Ігар Камейка лічыць, што многія грамадзяне ў такіх выпадках зусім не звяртаюцца ў праваахоўныя органы, бо не ведаюць сваіх правоў. Апроч таго, людзі часта спадзяюцца: ім усё ж заплоцяць за працу, і цягнуць са зваротам у міліцыю. І. Камейка адзначае: пра тое, што чалавек патрапіў у Расіі ў рабства, часта становіцца вядома толькі ў выніку вышуку па заяве сваякоў.
Паводле афіцыйных звестак, за мінулы год міліцыяй Гомельскай вобласці былі раскрыты дзевяць каналаў гандлю людзьмі. Ахвярамі яго на Гомельшчыне летась сталі 103 чалавекі. З іх 74 вывозіліся з Беларусі для працоўнай эксплуатацыі і 29 – для сексуальнай.
Бюлетэнь Онлайн
Здымак з ВВС