Жыхары Варшавы атрымалі магчымасць выклікаць з'явы прыроды

Інавацыйны Цэнтр навукі імя Каперніка, у якім выстаўлена больш за 300 інтэрактыўных экспанатаў, адкрыўся ў Варшаве.  Як паведамляе РИА Новости, сярод унікальных экспанатаў ёсць такія, з дапамогай якіх чалавек можа праводзіць фізічныя і хімічныя доследы, выклікаць з'явы прыроды. Напрыклад, наведвальнікі цэнтра могуць адчуць на сабе пяцібальны землятрус, выклікаць маланку і паглядзець спектакль, у якім ролі выконваюць не людзі, а робаты.

Адзначым, што ідэя стварэння Цэнтра навукі належала загінуламу прэзідэнту Польшчы Леху Качыньскаму. Праект быў часткова прафінансаваны з сродкаў Еўрасаюза.