Жыхары Віцебшчыны засталіся без узнагароднай зброі
На сённяшні дзень у жыхароў Віцебшчыны на руках не засталося ні адной адзінкі ўзнагароднай зброі. Усе атрыманыя за бездакорную службу пісталеты дзяржава выкупіла ў уладальнікаў, паведамляе сайт "Народныя навіны Віцебска". Агулам за чатыры месяца бягучага года жыхары вобласці падчас акцый «Не – незаконнай зброі» добраахвотна здалі 72 адзінкі агнястрэльнай зброі. Сярод здазденай віцяблянамі зброі апынуліся вінтоўку Мосіна, два пісталеты, 32 паляўнічыя стрэльбы і мноства боепрыпасаў.
У праваахоўных органах лічаць, што акцыя ідзе паспяхова. Так, летась за першы квартал злачынстваў з ужываннем агнястрэльнай зброі было здзейснена 7, а ў гэтым за той жа перыяд – толькі 4.
У праваахоўных органах лічаць, што акцыя ідзе паспяхова. Так, летась за першы квартал злачынстваў з ужываннем агнястрэльнай зброі было здзейснена 7, а ў гэтым за той жа перыяд – толькі 4.