Жыллёва-камунальныя паслугі могуць падаражэць на 20 долараў

На 20 долараў плануецца павысіць кошт жыллёва-камунальных паслугаў у наступным годзе ў Беларусі. Пра гэта "Інтэрфаксу" паведаміла крыніца ў органах дзяржкіравання са спасылкай на апошнюю рэдакцыю праекта бюджэта на 2009 год.  Адзначым, што Мінфін раней агучваў планы павышэння тарыфаў у наступным годзе на 20 долараў, але ўрад ад гэтай ідэі адмовіўся, называлася меншая лічба - 5 долараў.