Жыллёвыя праблемы дзяцей-сіротаў будуць вырашацца па новых правілах

Кіраўнік Беларусі падпісаў указ, які мусіць вырашыць жыллёвыя праблемы дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.  Цяпер пастаноўку сіротаў на ўлік па паляпшэнні жыллёвых умоваў будуць кантраляваць мясцовыя выканаўчыя органы. Яны абавязаныя своечасова ўдакладняць звесткі пра тых, хто мае патрэбу ў жыллі.

Па выніках будуць фармавацца спісы, а таксама выдаткоўвацца сродкі на будаўніцтва і набыццё кватэраў. Паводле новых правілаў, права на сацыяльнае жыллё маюць і грамадзяне, якія выхоўваюць больш за двух дзяцей-сіротаў.

ОНТ