Жыровіцкую ікону Божай Маці павязуць у Маскву на выставу

Жыровіцкую ікону Божай Маці ў найбліжэйшы час даставяць у Маскву, дзе адбудзецца царкоўна-грамадская выстава-форум “Праваслаўная Русь”, паведамляе агенцтва Мінск-Навіны. Выстава-форум прымеркаваная адразу да двух святаў, якія адзначаюцца ў Расіі. Гэта Дзень народнага адзінства і Дзень ушанавання іконы Казанскай Багародзіцы. Беларускую ікону павязуць у Маскву цягніком. Цяжкасцяў з дастаўкай не чакаюць, бо старажытная беларуская святыня — адна з самых невялікіх па памеры Барагодзічных іконаў. Яна ўяўляе сабой авальную камею з граніту памерам з дзіцячую далонь і з рэльефнай выявай Божай Маці з Ісусам на руках.

Дарэчы, гэта абраз ужо бываў у Маскве. У часе Першай сусветнай вайны царкоўную маёмасць з Жыровічаў перавезлі ў Расію дзеля бяспекі. У пачатку 1920-х гадоў святыня вярнулася дадому.