Жырыноўскі кажа, што Лукашэнка прайграе выбары
Уладзімір Жырыноўскі лічыць, што ў 2011 годзе Лукашенка выбары не выйграе і яму давядзецца сысці з палітычнай сцэны.
Віце-спікер Расійскай Дзярждумы заявіў у гэтай сувязі, што ў Аляксандра Лукашэнкі зараз агонія. Палітык назваў беларускага кіраўніка увогуле “няўдзячным”, паколькі Расія яго шмат гадоў падтрымлівала. Жырыноўскі мяркуе, што ў фільме “Хросны бацька» аб Лукашенке “распавялі праўду”, паведамляе “Белорусский партизан”.