Жыткавіцкі РАЎС пацвярджае, што Аліферовіча і Макарэвіча памілавалі

Начальнік аховы грамадскага правапарадку Жыткавіцкага РАЎС пацвердзіў Еўрарадыё, што забойцы "пухавіцкага падпальшчыка" амніставаныя:  "Гэта быў акт памілавання. Там мусіць быць указана, што памілаванне са сняццем крымінальнай адказнасці".

Нагадаем, двое жыхароў вёскі Пухавічы Сяргей Аліферовіч і Ігар Макарэвіч былі асуджаныя адпаведна на 5 і 3 гады пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму за забойства свайго аднавяскоўца Мікалая Макарэвіча, якога падазравалі ў падпалах. 9 ліпеня Аляксандр Лукашэнка памілаваў 21 асуджанага да пазбаўлення волі, аднак, гэты указ "засакрэцілі" і не апублікавалі на прэзідэнцкім сайце.

Як паведамілі ў Жыткавіцкім РАЎС, міліцыя ўжо ніяк не будзе сачыць за Аліферовічам і Макарэвічам, бо яны цалкам вызваленыя.