Жывы журнал зноў атакуюць хакеры?
Сайт livejournal.com зноў аказаўся практычна недасяжным для карыстальнікаў.
Раней адміністрацыя LiveJournal заяўляла, што можа звярнуцца ў праваахоўныя органы па факце DDoS-атак, што неаднаразова парушаюць працу сэрвісу.
30 сакавіка 2011 года Жывы журнал зазнаў самую магутную DDoS-атаку ў сваёй гісторыі. Запыты на сайт перасылаліся праз маштабную бот-сетку — камп'ютары, з якіх рабілася атака, размяшчаліся ў розных краінах свету, у тым ліку ў Кітаі, Японіі, Украіне, Емене, Індыі і Пакістане. Чарговая атака хакераў распачалася 4 красавіка. Сёння таксама адбываюцца перабоі у працы сайту.