Зіма прыйдзе ў сярэдзіне наступнага тыдня

Умерана цёплае надвор’е ў Беларусі захаваецца да панядзелка. Ужо ў аўторак, верагодна, пойдзе мокры снег. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла галоўны сіноптык Белгідраметцэнтра Вольга Фядотава. Фядотава: "У другой палове наступнага тыдня, мяркуем, што ўсталюецца зімовы рэжым надвор’я. З адмоўнай тэмпературай паветра на працягу сутак - ад 1 да 8 градусаў марозу".

Ночы, кажа сіноптык, будуць на 2-3 градусы халаднейшымі.