Зімбабве ўвядзе банкноту ў 100 трыльёнаў долараў
Хуткім часам Зімбабве ўвядзе ў зварот купюру ў сто трыльёнаў долараў. Як паведамляе Lenta.ru са спасылкай AFP, па курсе на 15 студзеня такую банкноту можна абмяняць на 300 амерыканскіх долараў.
Чакаецца, што да часу выпуску новых купюр яны будуць каштаваць значна менш, бо інфляцыя ў Зімбабве па-ранейшаму з'яўляецца рэкорднай у свеце: 231 мільён адсоткаў за год. Паводле неафіцыйных падлікаў, тэмпы росту коштаў у краіне яшчэ вышэй.
Гіперінфляцыя ў Зімбабве не зніжаецца ўжо некалькі гадоў, стала абясцэньваючы мясцовыя грошы. У 2008 годзе ў краіне была праведзеная дэнамінацыя, у выніку якой з банкнот былі прыбраныя 10 нулёў.
Гэта дазволіла мясцовым жыхарам не насіць у крамы мяшкі і скрынкі з грашыма, на якія можна было купіць толькі хлеб або некалькі яек. Дэнамінацыя прынесла толькі часовы вынік, і ў Зімбабве ізноў пачалі з'яўляцца грошы з вялікай колькасцю нулёў.