Зімовая Алімпіяда 2014 года пройдзе ў Сочы
XXII зімовыя Алімпійскія гульні 2014 года пройдуць у расійскім горадзе Сочы. Такое рашэнне большасцю галасоў было прынята ў ноч на 5 ліпеня ўдзельнікамі 119-й сесіі Міжнароднага алімпійскага камітэта ў Гватэмале.
Галасаванне па трох гарадах-кандыдатах адбывалася ў два туры. У першым з барацьбы выбыў аўстрыйскі Зальцбург, а ў фінале паражэнне ад Сочы атрымаў паўднёвакарэйскі Пхенчхан.
Зімовая Алімпіяда 2010 года пройдзе ў канадскім Ванкуверы, летняя 2008 года — у Пекіне, 2012 года — у Лондане (Вялікабрытанія), паведамляе БелаПАН.
Нагадаем, у Сочы знаходзіцца беларускі гарналыжны курорт “Чырвоная паляна” і рэзідэнцыя Аляксандра Лукашэнкі.