Злодзеі спрабавалі скрасці з поля ў Жыткавіцкім раёне 3 тоны кукурузы

Жыткавіцкія міліцыянты затрымалі на выездзе з поля, якое належыць ААТ "Тураўшчына", гружаны кукурузай мікрааўтобус. У салоне было каля 3 тон кіяхоў, адзначае БЕЛТА. Выявілася, што напярэдадні з раніцы да позняга вечара ў полі працавалі пяць жыхароў навакольных вёсак. Іх наняў 20-гадовы жыхар Турава. Яго асобу ўжо высветлілі. Па словах вяскоўцаў, ён абяцаў заплаціць ім пасля таго, як яны ўручную наломяць кукурузы, пафасуюць яе ў сеткі і падрыхтуюць да транспартавання.

Паводле папярэдняй інфармацыі, сабраная кукуруза прызначалася для вывазу ў расійскія рэгіёны.