Злодзей у белым халаце скраў з медцэнтра ў Мінску манітор (відэа)

У медыцынскім цэнтры па вуліцы Сямашкі ў Мінску адбыўся крадзеж. Злодзей вынес са службовага памяшкання манітор "Інтэграл". У мэтах канспірацыі мужчына апрануў белы халат ды выдаваў сябе за супрацоўніка медцэнтра, інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі.

Праваахоўнікі шукаюць зламысніка і просяць грамадзян дапамагчы высветліць яго асобу.

Фота, відэа: guvd.gov.by