Зміцер Шурхай адбыў арышты ў Брэсце і ў Мінску
Каардынатар выбарчага штаба Віталя Рымашэўскага па Брэсцкай вобласці Зміцер Шурхай быў вызвалены з-пад варты ўчора пасля 10-суткавага арышту за ўдзел у падзеях 19 снежня. Зміцер Шурхай: “Я меўся выйсці на волю з ізалятара часовага ўтрымання ў Брэсце ў нядзелю 26 снежня, але ў ізалятары мяне перадалі супрацоўнікам крымінальнага вышуку, нібыта трэба правесці допыты ў крымінальнай справе масавых беспарадкаў 19 снежня. Павезлі ў Мінск. Там мне назаўтра прысудзілі 10 сутак, нібыта не падпарадкаваўся міліцыянтам і крычаў лозунгі. Праводзілі допыты. 4 гадзіны дапытвалі супрацоўнікі КДБ, назаўтра дапытвалі з ваеннай контрвыведкі”.
У Брэсце спадар Шурхай быў затрыманы 21 снежня разам з Юркам Бакурам і Андрэем Шарэндам. Усе атрымалі ад суддзі Цівуновай па пяць сутак арышту, Бакур і Шарэнда — за нецэнзурную лаянку, Шурхай — за непадпарадкаванне міліцыянтам.
У Мінску міліцыянты Кротаў і Сафонаў таксама сведчылі па шаблоне, сказаў спадар Шурхай.
Зміцер Шурхай сказаў, што ў Мінску засудзілі выпадковых людзей, якія не бралі ўдзел у акцыі. За тое, што яны адмаўлялі ўдзел, ім далі на пяць сутак болей за тых, хто пацвердзіў удзел у пратэстах.