Змітра Хведарука асудзілі на 10 сутак арышту
На 10 сутак адміністрацыйнага арышту асудзілі моладзевага актывіста Змітра Хведарука. Такое рашэнне вечарам 27 ліпеня прыняў суд Маскоўскага раёна Мінску.
Хведарука прызналі вінаватым у дробным хуліганстве. Ён, нібыта, “нецэнзурна лаяўся ў грамадскім месцы”. Нагадаем, 26 ліпеня моладзевы актывіст прыйшоў у Ленінскі суд сталіцы, каб падтрымаць Канстанціна Лукашова, справа якога ў той час разглядалася.
Пасля таго як Зміцер Хведарук выйшаў з будынка і развітаўся з сябрамі, яго затрымалі на прыпынку грамадскага транспарту і даставілі ў пастарунак.
БелаПАН