Знакамітая Вольга Корбут — у Мінску
У Мінск прыляцела знакамітая Вольга Корбут, у мінулым — гімнастка, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка. Яна з’ехала ў Злучаныя Штаты Амерыкі ў далёкім 1991-м і ад таго часу
вельмі рэдка наведвае Бацькаўшчыну.
Вольга Корбут мяркуе з’ездзіць у Гродна, Маскву, наведаць у беларускай сталіцы турнір яшчэ аднаго знакамітага беларускага гімнаста Віталя Шчэрбы, які таксама жыве ў ЗША (а значыць, і Шчэрба неўзабаве з’явіцца ў Мінску). А яшчэ Вольга марыць з’ездзіць у беларускі лес.
Корбут прызнаецца, што яна па-ранейшаму сумуе па Беларусі. Яшчэ гадоў пяць таму яна меркавала вярнуцца ў Мінск і цяпер ад гэтай ідэі не адмаўляецца, паведамляе газета “Беларусь сегодня”.