Знакаміты Сцівен Сігал можа выступіць з канцэртам у Мінску?
Галівудская зорка Сцівен Сігал можа выступіць з канцэртам у Мінску. Як паведамляе расійскае выданне "Взгляд", Сігал вядомы не толькі як акцёр і ўладальнік сёмага дана па айкідо, але і як музыкант, які іграе блюз. Нядаўна ён пагадзіўся даць канцэрт у Маскве, аднак застаецца адкрытым пытанне, хто з расійскіх алігархаў аплаціць яго выступленне.
Паводле некаторых звестак, Сігал наладзіў своеасаблівы "тэндэр" і ў ім нечакана ўзяў удзел прадстаўнік Беларусі, які спрабуе пераканаць зорку памяняць Маскву на Мінск. Праўда, гэты алігарх аказаўся расійскім бізнэсменам, які "мае шмат уласнасці ў Беларусі і інвестуе ў эканоміку гэтай краіны", адзначае "Взгляд" са спасылкай на крыніцу ў беларускім шоў-бізнэсе.
Дарэчы, сума ганарара Сцівена Сігала за канцэрт можа складаць як мінімум мільён долараў.