Знік кандыдат у прэзідэнты Дзмітрый Ус
Месцазнаходжанне кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Дзмітрыя Уса на гэты момант невядомае. Як паведамлялася раней, учора тры гадзіны працягваўся ператрус на офісе выдавецкага прадпрыемства "Трывіюм", дырэктарам якога з'яўляецца Дзмітрый Ус. Як распавёў учора ў інтэрв'ю Еўрарадыё сам кандыдат, у яго забралі камп’ютары, падпісныя лісты, улёткі, звароты ў АБСЕ, увогуле ўсю дакументацыю, звязаную з выбарамі. Усё апісалі, пагрузілі і паехалі.
Ордэр на ператрус быў падпісаны намеснікам пракурора Беларусі.
Зараз у выбарчым штабе Уса не ведаюць, дзе ён знаходзіцца. Некаторыя інтэрнэт-рэсурсы паведамілі, што кандыдат пасля ператрусу змешчаны ў следчы ізалятар КДБ.