Знікла Алена Кулікова

На наступны дзень пасля затрымання прафесара ў войска быў прызваны ягоны сын Юрый. Цяпер жа знікла дачка Кулікова Алена. Амаль суткі яна не выходзіць на сувязь, яе мабільны адключаны, хатні тэлефон ніхто не здымае.

Калі Алена не з'явіцца да раніцы 20 снежня, сябры сям'і Куліковых мяркуюць звярнуцца ў міліцыю.