Зніклага грыбніка знайшлі ўвязлым па пояс у балоце
70-гадовы жыхар Гомельскага раёна раніцай 19 верасня пайшоў у грыбы, а ўвечары яго аднавяскоўка звярнулася па дапамогу ў МНС.
Са словаў жанчыны, пенсіянер перазваніў сыну з мабільнага і паведаміў, што заблукаў ля вёскі Цыкуны. Мужчына сталага веку паспеў паведаміць каардынаты свайго месца знаходжання, зарыентаваўшыся па апорах ліній электраперадач. Неўзабаве тэлефон грыбніка разрадзіўся, і звязацца з ім не ўдавалася.
А 21.16 пенсіянера знайшлі ратавальнікі ў балоцістым месцы амаль па пояс у вадзе. Мужчына, на шчасце, не пацярпеў і не меў патрэбы ў шпіталізацыі, перадае БЕЛТА.