Зніклы Дзмітры Ус дома, з ім усё ў парадку

Палітык і бізнэсмен паведаміў, што ён зараз дома і з ім усё нармальна. Ён не стаў, аднак, тлумачыць, ці выклікалі яго ў КДБ і спаслаўся на тое, што не можа пакуль размаўляць.

Нагадаем, што ў пятніцу, 24 снежня, тры гадзіны працягваўся ператрус на офісе выдавецкага прадпрыемства "Трывіюм", дырэктарам якога з'яўляецца Дзмітрый Ус. Як распавёў у інтэрв'ю Еўрарадыё сам кандыдат, у яго забралі камп’ютары, падпісныя лісты, улёткі, звароты ў АБСЕ, увогуле ўсю дакументацыю, звязаную з выбарамі. Усё апісалі, пагрузілі і паехалі.

Ордэр на ператрус быў падпісаны намеснікам пракурора Беларусі.