Зніклы прадавец дарагой іншамаркі знойдзены забітым
Знойдзены труп прадаўца дарагой іншамаркі, які знік у Мінску разам з машынай два месяцы таму. Як паведамілі БелаПАН у праваахоўных органах, цела знайшлі ў лясным масіве ля вёскі Гузгалаўка на паўднёвым усходзе Мінскага раёна.
Як раней паведамляла Еўрарадыё, 28-гадовы мінчук Андрэй Барысаў з'ехаў з дома прадаваць свой аўтамабіль "БМВ-Х5" і знік. У датычнасці да знікнення прадаўца іншамаркі правяраецца група расіян.
Як раней паведамляла Еўрарадыё, 28-гадовы мінчук Андрэй Барысаў з'ехаў з дома прадаваць свой аўтамабіль "БМВ-Х5" і знік. У датычнасці да знікнення прадаўца іншамаркі правяраецца група расіян.