Зніклых у Мінску падлеткаў знайшлі ў Расіі
Яны разам паехалі ў Маскву, але там іх затрымалі.
Зніклых у Мінску падлеткаў знайшлі ў Расіі. Як інфармуе ў сацыяльных сетках пашукова-ратавальны атрад "Анёл", там затрымалі 13-гадовага Вадзіма Клыча і 15-гадовага Яна Матэйку. Яны зніклі на мінулым тыдні — разам паехалі ў Маскву.
Паведамляецца, што Вадзіма бацькі ўжо забралі са Смаленска, за Янам яшчэ толькі паехалі.

Фота з сацыяльных сетак.