Знойдзены невядомы запіс Джымі Хендрыкса
Удзельнік гурта Crosby, Stills and Nash Стывен Сцілс знайшоў у сваіх
архівах запіс, зроблены ім сумесна з Джымі Хендрыксам, паведамляе
Digital Spy. Мяркуецца, што стужка была запісаная ў 1970 годзе, незадоўга да смерці гітарыста. Па словах іншага ўдзельніка Crosby, Stills and Nash Грэма Нэша, Сцілс проста забыўся пра існаванне гэтай стужкі, паколькі ў 1970-я увесь час кімсьці запісваўся.
Нэш ужо прыступіў да падрыхтоўкі стужкі да афіцыйнага выдання. Дата выхаду альбома пакуль не вызначаная.
За сваё жыццё Джымі Хендрыкс, які лічыцца адным з найвялікшых гітарыстаў у рок-н-роле, паспеў выпусціць усяго тры студыйныя і адзін канцэртны альбом. Пасля яго смерці дыскаграфія музыкі значна павялічылася.
Фота: www.etoday.ru